Саветы па абароне дысертацый

Саветы па абароне дысертацый, якія праводзяць экспертызу дысертацый на атрыманне вучонай ступені доктара і кандыдата навук, з'яўляюцца адным з асноўных і значных складнікаў у сістэме атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.

 

На 31 снежня 2019 года ў рэспубліцы дзейнічаў 161 савет па абароне дысертацый, уключаючы 120 доктарскіх саветаў, якія разглядаюць дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара і кандыдата навук. У мэтах забеспячэння аб'ектыўнасці разгляду дысертацыйных работ унесены змены ў склады і (або) у пералікі спецыяльнасцяў 20 саветаў па абароне дысертацый. У 2019 годзе прадоўжаны паўнамоцтвы 10 саветаў па абароне дысертацый. Створаны 7 новых саветаў па абароне дысертацый (1 доктарскі і 6 кандыдацкіх).

 

Сфарміраваная ў рэспубліцы сетка саветаў па абароне дысертацый уключае ў сябе саветы, якія маюць права праводзіць абароны дысертацый на атрыманне вучонай ступені доктара (кандыдата навук) па адной або дзвюх сумежных галінах навукі, якія ўваходзяць у наменклатуру спецыяльнасцей навуковых работнікаў. Саветы па абароне дысертацый дзейнічаюць пры ўстановах пасляўніверсітэцкай адукацыі, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні розных рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, і дзяржаўных установах.

 

Саветы па абароне дысертацый у сваёй дзейнасці кіруюцца Палажэннем аб Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь, Палажэннем аб савеце па абароне дысертацый, а таксама іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.